25 красавiка 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арастовіч пра Лукашэнку: Мы сентыментальнічаць не будзем

23
Арастовіч пра Лукашэнку: Мы сентыментальнічаць не будзем
АЛЯКСЕЙ АРАСТОВІЧ

Украіна не будзе чакаць чарговую Бучу.

Калі расейскія войскі паспрабуюць зноў уварвацца ва Украіну з боку Беларусі, то дазволу на гэта ў Лукашэнкі яны не будуць пытацца.

У выпадку такога ўварвання Украіна не будзе «сентыментальнай» і ніхто не будзе чакаць чарговай «Бучы».

Пра гэта дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч расказаў у размове з расейскім апазіцыянерам, юрыстам, адвакатам Маркам Фейгіным.

Дарадца ОП Украіны намякнуў, што УСУ ўжывуць захады яшчэ да таго моманту, як расейскія войскі перасякуць беларуска-ўкраінскую мяжу.

«Ён (Лукашэнка – рэд.) нікуды не дзенецца. Калі расейскія войскі зойдуць, яны зойдуць без пытанняў. Пытанне – ці пойдуць яны, ведаючы, што іх чакае тут. Другое – што будзе з імі, калі яны паспрабуюць перайсці мяжу. А за маімі адчуваннямі, на гэты раз мы сентыментальнічаць не будзем. Я маю на ўвазе – не калі яны перасякуць мяжу, а да таго, як яны перасякуць мяжу. Чакаць чарговую Бучу ніхто ўжо не будзе», – падкрэсліў Арастовіч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках