28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чакалі ацяплення, а прыйшоў патоп»

8
«Чакалі ацяплення, а прыйшоў патоп»

Раніца ў гмаху «Менск-Міра» пачалася не з кавы.

«У кагосьці патоп», – паведамленні такога плана раніцай чацвярга сталі з'яўляцца ў адным з чатаў квартала «Менск-Мір». Патопы ў тутэйшых гмахах выглядаюць эфектна, на гэты раз не пашанцавала дому на Брылеўскай, 35. У мясцовай мікратапаніміцы гэта «Бангкок», хоць сёння ў пачатку дня было больш падобна на Венецыю, піша onliner.by.

Першае паведамленне пра патоп з'явілася ў чаце ў 6.35, блізу 9 раніцы вада яшчэ прадаўжала ліцца дажджом. Мясцовыя жыхары звязваюць сітуацыю з пачаткам сезону ацяплення: гавораць, такое ў квартале здараецца не ўпершыню.

– Калі ўбачыў патоп, адразу патэлефанаваў у ДПМ – гэта наша абслуговая арганізацыя. Паведаміў, што цячэ па фасадзе – у адказ сказалі, што ў курсе, гэтым займаецца аварыйная служба, – расказаў Дзмітрый, жыхар суседняга дома.

Менчук дадае, што быў патоп сёння і ў ягоным доме, на Брылеўскай, 37.

– Раніцай хтосьці адкрыў краны на грабянцы ацяплення і ў дзяўчыны затапіла ўсю кватэру. Хадзіў дапамагаць зачыняць краны, іншыя суседзі – збіраць ваду. Мы хутка справіліся самі.

У кіраўніцтве кампаніі ДПМ расказалі, што віной усяму стала сітуацыя ў адной з кватэраў на 10-м паверсе.

– Ваду спынілі, склалі акт. Высветлілася, уласнікі кватэры нанялі мантажнікаў, якія няправільна змантавалі ацяпляльныя прыборы. Такое бывае. Кватэры здаюцца без аздаблення, гэта паўфабрыкат, важна сачыць, хто выконвае працы мантажу сістэмаў ацяплення – не ўсе ўмеюць гэта зрабіць правільна. І мы раім жыхарам страхаваць маёмасць, бо такія казусы падчас рамонтаў могуць узнікаць. Працёкаў на лініі інжынерных сетак усяго дома не знайшлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках