23 красавiка 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія хакеісты справакавалі бойку «сценка на сценку» з украінцамі і паплаціліся

5
Расейскія хакеісты справакавалі бойку «сценка на сценку» з украінцамі і паплаціліся

Легіянеры «Буз Адама» зладзілі бойку з украінскімі гульцамі «Барселоны».

Расейскія хакеісты справакавалі масавую бойку падчас стартавага раўнду Кантынентальнага кубка ў хакеі ў матчы паміж турэцкім клубам «Буз Адам» і гішпанскай «Барселонай» (9:4).

Пра гэта паведамляе прэс-служба ФГУ.

У заяўцы турэцкага клуба на турнір было 12 расейцаў. Яны справакавалі першую бойку ў пачатку трэцяга перыяду, а потым пачалі абражаць украінскіх хакеістаў «Барселоны» – Арцёма Панамарэнку, Станіслава Дзідкоўскага і ягонага бацьку-трэнера Данілу.

На апошняй хвіліне сустрэчы адбылася яшчэ адна масавая бойка. Галоўны суддзя сустрэчы Філіп Мэтзінгер выпісаў сумарна 124 хвіліны штрафу, 91 з якіх атрымалі хакеісты «Буз Адама».

«Трэба было адказаць за сябе, таму ў канцы я падахвоціўся на лёд і папрасіў партнёраў падтрымаць мяне пастаяць за Украіну супраць расейскай арды. Выйшла бойка “сценка на сценку”, але тры разы ў мяне добра атрымалася патрапіць у мэту – вусны ў гульца турэцкай каманды дакладна разбітыя», – расказаў украінец Арцём Панамарэнка.

Арцём Панамарэнка таксама расказаў, што ў складзе «Буз Адама» выступае 18-гадовы ўкраінскі галкіпер з Дняпра Станіслаў Цяпліцкі, і там ён церпіць здзекі расейскіх аднаклубнікаў.

«Я размаўляў з украінскім легіянерам стамбульцаў і яму там несалодка: расейцы затыкаюць рот, маўляў, маўчы, малады. Ну, а цяпер у Еўракубку на ўласныя вушы пачуў прамы тэкст мацюкоў і пагрозаў ад расейскага хакеіста на адрас Дзядкоўскага-старэйшага ў стылі: “Я цябе і тваю сям'ю заб'ю”. А калі адзін з расейцаў забіў гол у нашую браму, то пад'ехаў да лавы запасных “Барсы” і паспрабаваў прынізіць: “Гэй, смактункі з Украіны, вам так і трэба. Правільна вас там бамбуюць”», – расказаў Панамарэнка.

У Федэрацыі хакею Украіны адрэагавалі на тое, што здарылася падчас матчу «Буз Адам» – «Барселона»:

«Расейская агрэсія супраць украінцаў не абмяжоўваецца толькі ваеннай сутычкай на полі бою ў Данецкай, Луганскай, Харкаўскай або Херсонскай абласцях. Палка і брыдка ўсюды, дзе дыхае вораг, які правакуе і ладзіць лакальныя ўсплёскі агрэсіі нават там, дзе гэтага ніхто не чакае – спартовых пляцоўках у міжнародных матчах», – гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках