19 красавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны наступ УСУ: што змянілася за тыдзень

5
Магутны наступ УСУ: што змянілася за тыдзень
Фота: AP

Разам з акружэннем расейцаў у Лімане ўкраінская армія пачала вызваляць Луганскую вобласць.

Апублікаваная інтэрактыўная мапа контрнаступу УСУ за апошні тыдзень. Паспяховыя дзеянні УСУ не спыніліся ў Харкаўскай вобласці, а перайшлі і ў Луганскую.

Пра гэта паведамляе Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі.

Адзначана, што цяперашняя сітуацыя можа адрознівацца ад намаляванай на мапе.

Сярод іншага, украінскія вайскоўцы прадаўжаюць паспяховыя наступальныя аперацыі на ўсход ад ракі Аскол і атачаюць групоўку расейцаў у Лімане на Данбасе.

Таксама ўкраінская армія пачала вызваляць Луганскую вобласць.

Акрамя таго, сілы абароны скоўваюць ворага і на Херсонскім кірунку, трымаючы пад агнявым кантролем пераправы праз Днепр.

Між тым новамабілізаваныя расейцы ўжо пачалі трапляць у палон украінскіх байцоў, паколькі расейскае камандаванне кінула на фронт «падмацаванне» нават не падрыхтаваўшы яго.

Нагадаем, сёння Інстытут вывучэння вайны апублікаваў дастаткова цікавую зводку. Згодна з якой УСУ ўжо блізкія да таго, каб ачапіць расейскія войскі ў Лімане на Данбасе.

Варта адзначыць, што гэта будзе азначаць істотную паразу ворага, паколькі пагражае пазіцыямі арміі РФ уздоўж заходняй мяжы Луганскай вобласці і на адрэзку Севераданецк – Лісічанск.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках