24 красавiка 2024, Серада, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Расея ўзарвала «Паўночны струмень»: Эксперты назвалі прычыны

17
Навошта Расея ўзарвала «Паўночны струмень»: Эксперты назвалі прычыны

Крамлю быў патрэбен форс-мажор.

Выбухі на газаправодзе «Паўночны струмень» дазваляюць Расеі спісаць спыненне паставак газу на форс-мажор. У Маскве не хочуць плаціць няўстойку ў кантрактах.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле РБК-Украіна «Выбухі на “Паўночных струменях”. Хто за гэтым стаіць».

Аварыя на газаправодах цяпер на руку Расеі, і менавіта яна яе арганізавала, мяркуе дырэктар спецыяльных праектаў НТЦ «Псіхея» Генадзь Рабцаў. «Расеі быў патрэбен форс-мажор, каб апраўдаць невыкананне кантрактаў у пастаўках газу “Газпрамам”, вось яна яго і стварыла», – заявіў эксперт у каментары РБК-Украіна.

Расея, дамагаючыся скасавання санкцыяў праз вайну з Украінай, пад рознымі падставамі скарачае пастаўкі газу ў краіны Еўропы як праз «Паўночны струмень – 1», так і праз Украіну, што пасля пагражае Маскве арбітражнымі разглядамі праз невыкананне кантрактаў.

Дырэктар кансалтынгавай кампаніі «Нафтагазбудінфарматыка» Леанід Унігоўскі мяркуе, што ні пра якія прыродныя прычыны аварыі на газаправодах гаварыць падставаў няма. «Адназначна прычынай былі свядомыя дзеянні. Абсалютна зразумела, што гэта быў наўмысны акт сабатажу», – заявіў Унігоўскі ў каментары РБК-Украіна.

Нагадаем, 27 верасня стала вядома пра выцечку газу на непрацоўных трубаправодах «Паўночны струмень – 1» і «Паўночны струмень – 2».

Выданне The Times паведаміла, што Расея магла падарваць «Паўночныя струмені» падводным дронам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках