25 красавiка 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баксёр і дэпутат Дзярждумы РФ Мікалай Валуеў атрымаў позву, але не з'явіўся ў вайсковы камісарыят

44
Баксёр і дэпутат Дзярждумы РФ Мікалай Валуеў атрымаў позву, але не з'явіўся ў вайсковы камісарыят
МІКАЛАЙ ВАЛУЕЎ

Пры гэтым ён падтрымаў ідэю аб мабілізацыі ў Расеі.

Былы чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Мікалай Валуеў атрымаў позву і павінен быў з'явіцца ў вайсковы камісарыят. Пры гэтым дакумент дэпутату Дзяржаўнай думы ўручылі яшчэ 15 верасня, што парламентарый праігнараваў, паведамляе «Обозреватель».

Сам Валуеў у інтэрв'ю прапагандысцкаму выданню «Известия» заявіў, што мае намер наведаць вайсковы камісарыят. Аднак гатовы зрабіць гэта толькі пасля заканчэння працы расейскага парламента.

«Мне таксама прыйшла позва. Я цяпер у вайсковы камісарыят пайду. Адзінае, што мае калегі малайцы, яны гэта зрабілі, яны на вайсковы ўлік сталі ў Дзяржаўнай думе і атрымалі позву тут, а мне трэба ехаць дадому. На наступным тыдні я паеду абавязкова ў камісарыят», - сказаў Валуеў.

Ён дадаў, што «частковая мабілізацыя - гэта вельмі важная пастанова для краіны». З ягоных слоў, ва Украіну нібыта прыбыла вялікая колькасць замежных наймітаў, пры гэтым размова ідзе аб дзясятках тысяч чалавек. «У гэтых варунках расейскаму войску і вайскоўцам рэспублік Данбаса неабходная падтрымка», - дадаў былы баксёр.

Раней у Дзяржаўнай думе заявілі, што спартоўцы падлягаюць мабілізацыі, бо яны праходзілі праз спартроты і маюць воінскія званні. Міністэрства спорту Расейскай Федэрацыі распрацоўвае сістэму броні ад мабілізацыі для прафесійных спартоўцаў, што выклікала гнеў у заўзятараў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках