25 красавiка 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканка перамагла расейца на выбарах, ад якіх залежала будучыня інтэрнэту

5
Амерыканка перамагла расейца на выбарах, ад якіх залежала будучыня інтэрнэту
ДОРЫН БОГДАН-МАРЦІН
ФОТА:DIGITALFREEDOMFESTIVAL.COM

Стала вядома, хто ўзначаліў Міжнародны саюз электрасувязі ААН.

29 верасня ў Бухарэсце адбылося галасаванне за кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара Міжнароднага саюза электрасувязі ААН.

За амерыканку Дорын Богдан-Марцін аддалі 139 галасоў, а за расейца Рашыда Ісмаілава - 25 галасоў, піша «Новое время».

Богдан-Марцін стала кіраўніцай МСЭ на наступныя чатыры гады, і пад яе кіраўніцтвам будуць прымаць новыя «глабальныя стандарты для тэлекамунікацый і тэхнічнай інфраструктуры».

«Свет сутыкаецца са значнымі выклікамі - эскалацыяй канфліктаў, кліматычным крызісам, харчовай бяспекай, гендэрнай няроўнасцю і 2,7 мільярдамі людзей, у якіх няма доступу да інтэрнэту. У МСЭ ёсць магчымасць змяніць гэта», - заявіў новы кіраўнік Саюза пасля абвяшчэння яе перамогі.

У рамках гэтай арганізацыі заходнія дэмакратыі прасоўваюць больш адкрытыя стандарты інтэрнэту, а аўтарытарныя дзяржавы, у тым ліку РФ, Кітай, Савудаўская Арабія і Іран, наадварот, рухаюцца ў бок цэнзуравання і падаўлення іншадумства ў сетцы.

Папярэднім кіраўніком МСЭ з 2014 года быў грамадзянін КНР Хоўлінь Чжао. Богдан-Марцін таксама стала першай жанчынай-генсакам Саюза за 157 гадоў яго гісторыі.

У першую чаргу амерыканка плануе паскорыць развязання праблем з падключэннем да інтэрнэту ў краінах з самым нізкім узроўнем доступу да сеткі сярод насельніцтва. На сёння толькі 40% афрыканцаў могуць свабодна карыстацца інтэрнэтам. У Еўропе падключэннем забяспечаныя амаль 89 адсоткаў насельніцтва.

Кандыдат ад РФ Рашыд Ісмаілаў, які саступіў, быў намеснікам расейскага міністра сувязі і дырэктарам мясцовага офіса Nokia. Цяпер ён займае пасаду прэзідэнта тэлекамунікацыйнага аператара «Вымпелком».

Ісмаілаў быў адным са стваральнікаў сістэм фільтрацыі трафіку ў РФ, якія дапамагалі ўстанаўліваць дзяржаўную цэнзуру ў сетцы ў рамках закона аб «суверэнным інтэрнэце». Апошнія некалькі гадоў Крэмль распрацоўвае цэнтралізаваную сістэму кіравання інтэрнэт-трафікам у краіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках