19 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі адмысловы батальён УС РФ

4
УСУ знішчылі адмысловы батальён УС РФ

Расейскае войска збегла з Ізюму, пакінуўшы горы тэхнікі.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны апублікавала чарговы перахоп размовы расейскіх акупантаў.

Адзін з іх расказаў, што нядаўна яны пакінулі Белагародку (хутчэй за ўсё, ён памыліўся і гаворка пра Белагораўку; заўважым, што расейскія акупанты часта блытаюць украінскія вёскі і дрэнна запамінаюць назвы нават тых, дзе самі былі).

Акупант распавёў, што яго падраздзяленне патрапіла ў аблогу, у якой тыдзень сядзела…

«Сёння пры падтрымцы нейкага танкавага войска, наш камбат і яшчэ хтосьці там адзін паехалі, бл.., пра..балі.. Нашы спрабуюць зайсці да іх…там нейкія башкіры, бл.., адмысловы батальён, нах..й. Яны пайшлі і таксама іх спалілі…», - распавёў акупант.

Затым ён распавёў, як расейскае войска бегла з Ізюму, кідаючы горы тэхнікі. І разам з сябрам пасмяяўся з таго, як расейцы бягуць за мяжу ад мабілізацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках