23 красавiка 2024, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: У раёне «Паўночных струменяў» былі заўважаныя «чужыя» караблі і субмарына

19
CNN: У раёне «Паўночных струменяў» былі заўважаныя «чужыя» караблі і субмарына

Праводзіцца праверка на іх магчымы ўдзел у дыверсіі.

У панядзелак і аўторак у раёне выцеку газу з трубаправодаў «Паўночны струмень - ½» былі заўважаныя караблі забеспячэння ВМФ РФ.

У ноч на панядзелак у Балтыйскім моры ў эканамічнай зоне Даніі і Швэцыі былі знойдзеныя тры выцекі газу з трубаправодаў «Паўночны струмень - 1/2». Сёння СМІ паведамілі і аб чацвёртым выцеку. Захад ва ўсім вінаваціць РФ, а Крэмль, у сваю чаргу, звінаваціў у гэтым ЗША.

Сёння, 29 верасня, журналісты CNN са спасылкай на дзве крыніцы з заходніх выведак паведамілі, што ў панядзелак і аўторак у раёне выцеку газу былі караблі ВМФ РФ.

Дакладна невядома, ці бралі гэтыя караблі ўдзел у дыверсіі, аднак заходнія спецслужбы абавязкова зоймуцца расследаваннем.

Крыніца таксама паведамляе, што на мінулым тыдні ў раёне надзвычайнага здарэння была заўважаная расейская субмарына.

У ЗША яшчэ няма тлумачэнняў таго, што ж адбылося ў Балтыйскім моры ў ноч на панядзелак і якім чынам у трубаправодах утварыліся чатыры прабоіны.

У Даніі заявілі, расейскія караблі часта знаходзяцца ў раёне надзвычайнага здарэння, аднак гэта яшчэ не сведчыць аб тым, што яны з'яўляюцца дыверсантамі.

Пры гэтым выведка сцвярджае, што толькі Расея была зацікаўленая ў тым, каб з трубаправодамі нешта адбылося, тым больш што заходнія санкцыі ўжо паставілі крыж на «Паўночным струмені - 2».

У Пентагоне запэўнілі, што яны не маюць ніякага дачынення да выцеку газу з трубаправода. Прадстаўнікі Швэцыі і Даніі заяўляюць, што яны расследаванне яшчэ не скончылі і таму не могуць пакуль даць адказы на ўсе пытанні, якія цікавяць СМІ.

Адзін з дацкіх чыноўнікаў паведаміў, што на расследаванне спатрэбіцца мінімум два тыдні. Адначасова з гэтым абедзве краіны ўпэўненыя, што надзвычайнае здарэнне адбылося не праз прыродную стыхію, а ў справу ўмяшалася «рука чалавека».

У сваю чаргу, афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў надзвычайным здарэнні абвінаваціла Белы дом і Байдэна. З яе слоў, менавіта ён у лютым 2022 года асабіста абяцаў «спыніць» існаванне такога праекта, як «Паўночны струмень – 2».

Пры гэтым Захарава забылася дадаць, што дыверсія ў Балтыйскім моры адбылася супраць «Паўночнага струменю – 1». З чатырох выцекаў тры прыпадаюць менавіта на трубу, якая пастаўляла расейскі газ у ЕЗ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках