19 красавiка 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чувашыі арыштавалі беларуса-дальнабойніка

7
У Чувашыі арыштавалі беларуса-дальнабойніка

Ён скраў айфон.

Беларускі дальнабойнік накіроўваўся на цяжкавіку ў Казахстан праз тэрыторыю Расеі, але да пункта прызначэння яму даехаць не ўдалося. У расейскай Чувашыі, пад Чэбаксарамі, ён заўважыў на прыдарожнай аўтазаправачнай станцыі страчаны кімсьці айфон і забраў сабе. У выніку замест Казахстана 58-гадовы мужчына патрапіў у расейскім ізалятары, паведамляе прэс-служба МУС РФ рэгіёну.

Інцыдэнт здарыўся ўдзень у сераду, 28 верасня. У міліцыю патэлефанавала 39-гадовая расейка і паведаміла, што выпадкова забылася свой айфон коштам 80 тысяч расейскіх рублёў (блізу 1400 даляраў паводле курсу ЦБ РФ) на запраўцы ў вёсцы Шабашкаркасы, а калі вярнулася, яго там ужо не было.

Следча-аператыўная група паглядзела запісы камер відэаназірання і ўстанавіла, што тэлефон забраў мужчына, які затым з'ехаў на фуры Volvo. Арыенціроўку перадалі патрульным, экіпаж ДІБДР, які дзяжурыў на трасе, выехаў услед за фурай і змог яе нагнаць у суседнім раёне.

Выкрадзены айфон знайшлі ў салоне грузавіка, кіроўца якога выявіўся беларусам. Яму не заставалася нічога, акрамя як прызнаць сваю віну. Супраць кіроўцы распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.158 КК РФ (крадзеж з прычыненнем значнай шкоды грамадзяніну). Мужчына ўзяты пад варту да суда аб меры стрымання. А айфон неўзабаве вернуць гаспадыні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках