28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я толькі за»

29
«Я толькі за»

Маці акупантаў радуюцца мабілізацыі ў Расеі.

Маці акупантаў радуюцца, што ў Расеі абвясцілі мабілізацыю, а суайчыннікаў адправяць на вайну супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

У чарговай перахопленай размове расейскі жаўнер, які цяпер знаходзіцца ва Украіне, абмяркоўвае з маці мабілізацыю.

«Да 55 (гадоў - рэд.) усе, хто вайсковец, ваеннаабавязаны, хто нават быў на вайне - адмовіліся, звольніліся - усе туды. Правільна-правільна, няхай едуць», - сказала маці акупанта.

Яе сын пацвярджае вялікія страты расейскага войска і канстатуе, што «народа няма». Жанчына ў сваю чаргу заявіла, што падтрымлівае дзеянні расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Я вось асабіста толькі «за», што Пуцін абвясціў мабілізацыю. Цяпер, па-першае, Луганск і Данецк - у пятніцу будуць выбары, хочуць далучыць да Расеі», - адзначыла яна.

Пры гэтым яе сын не праяўляе асаблівага энтузіязму. Ён скардзіцца, што заўтра для яго можа і не наступіць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках