25 красавiка 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі забаранілі перасякаць мяжу з Грузіяй пешшу

4
Расейскія памежнікі забаранілі перасякаць мяжу з Грузіяй пешшу

Цяпер мяжу можна перасекчы толькі на транспарце.

Расея закрыла пункт пропуску «Верхні Ларс» на мяжы з Грузіяй для пешаходаў. Цяпер мяжу можна перасекчы толькі на транспарце.

Раней улады Паўночнай Асеціі дазволілі пешы пераход з-за «вельмі напружанай сітуацыі» - у заторы сабралася блізу 5 000 аўтамабіляў, і людзі днямі чакалі сваёй чаргі практычна без ежы і вады. Некаторыя нават прадавалі машыны за бясцань, расказвалі відавочцы.

Baza паведаміла, што зараз праз мяжу не прапускаюць не толькі пешшу, але і на роварах і самакатах. Аднак у прэс-службе памежнай управы ФСБ Паўночнай Асеціі гэта зняпраўдзілі, піша РБК.

Напярэдадні ФСБ накрыла банду паліцыянтаў і таксістаў, якія бралі грошы за выезд з Расеі праз «Верхні Ларс». Відавочцы сцвярджалі, што аматары нажыцца патрабавалі за шлях да КПП без чаргі па 25 тысяч з аўто. У выніку аператыўнікі затрымалі каля дзясятка чалавек, пяць з якіх абвінавацілі ў атрыманні хабару па 5-10 тысяч рублёў.

Са звестак «Інтэрфакса» на раніцу 29 верасня, у чарзе на «Верхні Ларс» стаяць 320 фур і блізу 3 000 легкавых аўтамабіляў.

27 верасня на мяжы з Грузіяй разгарнулі мабільны пункт вайсковага. Яшчэ раней ФСБ прыгнала туды бронетранспарцёр з вайскоўцамі на выпадак спробы прарыву мяжы.

28 верасня ўлады Паўночнай Асеціі, дзе знаходзіцца «Верхні Ларс», забаранілі ўезд аўтамабіляў з іншых рэгіёнаў Расеі ў рамках «рэжыму падвышанай гатоўнасці». Абмежаванні не тычацца толькі грамадзян Грузіі, жыхароў Паўночнай і Паўднёвай Асеціі, а таксама тых, хто едзе ў санаторыі, пансіянаты, дамы адпачынку і турбазы на тэрыторыі рэспублікі пры наяўнасці неабходных дакументаў.

У сваю чаргу Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі паабяцала не закрываць мяжу з Расеяй, заявіўшы, што не бачыць прычын для такіх мер. Са звестак ведамства, з 17 да 26 верасня ў краіну заехала 78 тысяч грамадзян РФ.

Вялізныя чэргі з расейцаў на межах з Грузіяй, Казахстанам, Фінляндыяй і Манголіяй утварыліся пасля таго, як прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін аб'явіў мабілізацыю 21 верасня. Людзі ўцякаюць з краіны, баючыся адпраўкі на вайну з Украінай. Толькі з афіцыйных звестках за тыдзень Расею пакінулі блізу 200 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках