25 красавiка 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў аблогу Ліман: у расейскай прапаганды пачалася істэрыка

1
УСУ ўзялі ў аблогу Ліман: у расейскай прапаганды пачалася істэрыка

Апублікаваная мапа атачэння групоўкі войскаў РФ.

Узброеныя Сілы Украіны заканчваюць атачэнне Лімана ў Данецкай вобласці. Прарваўшыся да Ставак і трасы Торскае-Дробышава, яны заблакавалі расейскіх акупантаў у гэтым раёне.

У расейскіх прапагандысцкіх медыя наспяваюць панічныя настроі, паведамляе «Апостроф».

Для расейскага акупацыйнага войска сітуацыя пад Ліманам вельмі складаная, бо УСУ прарваліся ў пасёлак Стаўкі, за 7 км ад Лімана, а таксама заблакавалі Дробышава (таксама блізу 7 км да Лімана з поўначы). На 29 верасня ўкраінскія войскі атакавалі пад Ямпалем і Торскае з мэтай канчаткова перацяць трасу Крэменная-Ліман.

Таксама вядома, што падраздзяленні УСУ занялі Калодзезі, Зялёную Даліну, Шандрыгалава, Навасёлку і перацялі дарогу Сватава - Макееўка – Цёрны - Ліман. Пры гэтым украінскія вайскоўцы правялі выведку боем у кірунку Зарэчнага, спрабавалі наступаць на Ліман з боку Дзібровы, чыгуначнай станцыі Брусіна і Старога Каравана.

На думку варожых рэсурсаў, мапа баявых дзеянняў на Ліманскім кірунку да канца 29 верасня выглядала так:

Прапагандысты адзначаюць, што аблога вакол Лімана можа стуліцца ў кожны момант, прадказваючы адступленне расейскіх акупантаў адтуль і здачу горада. Акрамя таго, яны пішуць аб далейшым падзенні абаронных пазіцый расейскіх захопнікаў у Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках