20 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ліманскі кацёл патрапілі элітныя фармаванні войска РФ

12
У Ліманскі кацёл патрапілі элітныя фармаванні войска РФ

УСУ прарвалі расейскі фронт у Стаўках.

29 верасня ўкраінскія войскі прарвалі расейскую абарону каля сёлаў Ставак і Зарэчнага і фактычна скончылі атачэнне групоўкі арміі РФ у Лімане. Гэтая падзея выклікала паніку сярод крамлёўскіх «аналітыкаў» і мілітарысцкіх тэлеграм-каналаў у РФ.

«УСУ прарваліся ля Ставак і адразаюць Дробышава, - піша WarGonzo. — Прыходзіць экстранная інфармацыя з месцаў, якія…змаглі прарвацца да трасы Торскае—Дробышава ля Ставак, фактычна адрэзаўшы такім чынам Барс-13 («Расейскі легіён») ад асноўнай трасы. Ідзе жорсткі бой. …Сітуацыя вельмі цяжкая».

Блізу 17 гадзін дня ўкраінскія войскі канчаткова захапілі Ямпаль, перарэзаўшы дарогу Ліман-Крэмянная, пішуць у некаторых расейскіх чатах. Аднак расейскія вайсковыя карэспандэнты, якія звычайна скажаюць рэчаіснасць, сцвярджаюць, што за Ямпаль яшчэ ідуць баі.

«Вораг наносіць асноўны ўдар пад Ямпалем і Торскім…атакуе буйнымі сіламі пры падтрымцы артылерыі, Хаймарсаў і бронетэхнікі. Сёння будзе вельмі складаная ноч і заўтра вельмі складаны дзень», - піша прапагандыст «Старэйшы за Эду».

«Без перакідкі значных падмацаванняў і канцэнтрацыі ўвагі камандавання УС РФ на Ліманскім кірунку існуе сур'ёзная рызыка падзення Лімана і далейшага падзення абарончых ліній УС РФ на заходніх межах «Луганскай Народнай Рэспублікі», – піша іншы расейскі блогер «Рыбар».

«УСУ падцягнулі дадатковыя сілы і прарвалі фронт ля Дробышава - Стаўкі. Магчыма, варта паставіць пытанне так, каб памяняць нешта ў камандаванні 20-й арміі? Ну ці падцягнуць нейкія яшчэ рэзервы, - б'е трывогу расейская блогерка Даўгарова. - Ліман шкада, «Рускі легіён» шкада, камандаванне «дваццаткі» не вельмі», - шукае вінаватых блогерка-шавіністка.

Украінскае камандаванне паведамляе аб вызваленні населеных пунктаў толькі пасля таго, як над імі ўстаноўлены працяглы кантроль, аб сітуацыі пад Ліманам пакуль ніяк не паведамляе.

Украінцы стварылі шматлікія плацдармы на левым беразе ракі Аскол і наступаюць ад Лазавой, Купянска і Двурэчнай у кірунку Баравой і Сватава.

Сватава - райцэнтр на поўначы Луганскай вобласці, да вайны ў ім жыло 16 тысяч чалавек. Расейскія войскі акупавалі горад 6 сакавіка, на 11-ы дзень вайны.

Вызваленне Сватава мела б як стратэгічныя, так і маральныя наступствы.

Гэта быў бы першы вызвалены райцэнтр Луганскай вобласці, якая на сёння амаль цалкам кантралюецца расейскімі войскамі.

У выніку імклівага наступу 5-10 верасня ўкраінскае войска вызваліла Балаклею, Купянск, Ізюм і Ваўчанск, а расейскія злучэнні хаатычна адступілі на левыя берагі рэк Северскі Данец і Аскол. У выніку расейцам не ўдалося стварыць надзейнай лініі абароны па гэтых рэках, як яны спадзяваліся, але і ўкраінскае войска не заняло з налёту Ліман і Сватава.

Баі рознай інтэнсіўнасці на подступах да гэтых гарадоў працягваюцца ўжо амаль два тыдні.

Адначасова расейскія блогеры і камандзір Аляксандр Хадакоўскі паведамілі, што расейскія войскі пакінулі раней захопленыя пазіцыі ў Мар'інцы і Пясках пад Данецкам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках