25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы масава просяцца ў палон

10
Расейскія вайскоўцы масава просяцца ў палон

Ва УСУ агучылі колькасць зваротаў за 10 дзён.

Ва Украіне ў актыўнай фазе ажыццяўляецца праект Каардынацыйнага штаба ў абыходжанні з ваеннапалоннымі «Хачу жыць», створаны для расейскіх вайскоўцаў, якія ў масавым парадку хочуць скласці зброю і здацца ў палон. Паводле інфармацыі Узброеных сіл Украіны, ён ужо атрымаў ужо 2000 званкоў ад расейцаў. Пры гэтым, гарачая лінія працуе ўсяго толькі ад 18 верасня, гэта значыць, 10 дзён.

Пра гэта падчас брыфінгу ў Military Media Center распавёў спікер праекту Віталь Мацвіенка. З ягоных слоў, тэлефануюць не толькі самі вайскоўцы, але і іх сваякі.

«Мы атрымалі больш за 2 тысячы зваротаў. Тэлефануюць як вайскоўцы расейскага войска, так і іх сваякі, якія жадаюць, каб іх сыны ці мужчыны засталіся жывыя», – сказаў Мацвіенка.

Ён адзначыў, што для добраахвотнай здачы ў палон вайскоўцам РФ трэба звярнуцца на тэлефоны гарачай лініі або перадаць інфармацыю аб сабе ў чат-боце ў Telegram.

«Пасля звароту адбудзецца пэўная працэдура, дзе будзе абумоўлена, як, якім чынам і дзе расейскі вайсковец зможа здацца ў палон. Але аб самой працэдуры - як, што і дзе - я вам расказаць не магу», - дадаў спікер праекта, падкрэсліўшы, што Украіна гарантуе поўнае захаванне Жэнеўскіх канвенцый. Гэта значыць, трохразовае харчаванне, медыцынскую дапамогу і сувязь са сваякамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках