20 красавiка 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі выклік - Беларусь: экспэрт расказаў аб плане Крамля

10
Самы вялікі выклік - Беларусь: экспэрт расказаў аб плане Крамля

Ці будзе адкрыты другі фронт?

Самы вялікі выклік, які праглядаецца ў сувязі з расейскай мабілізацыяй - гэта адкрыццё другога фронту з боку Беларусі. Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа зноў паспрабаваць напасці на Украіну з поўначы, сабраўшы, напрыклад, 50-тысячны кантынгент.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле РБК-Украіна «Анэксія, мабілізацыя і ядзерны шантаж. Што зменіцца ў вайне Расеі і Украіны».

На думку дырэктара New Geopolitics Research Network Міхаіла Самуся, частка вайсковага кантынгенту - гэта будуць рэгулярныя падраздзяленні Расеі, а астатнія - мабілізаваныя і беларускае войска.

Экспэрт удакладніў, што гэтага кантынгенту не выстарчыць, каб захапіць нейкія ўкраінскія рэгіёны, аднак РФ можа выношваць такі план, каб адцягнуць Узброеныя сілы Украіны ад поўдня і ўсходу, дзе ўкраінскім абаронцам давядзецца перайсці ад наступальных да абаронных аперацый.

Самусь дадаў, што пакуль усё бачыцца так, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад гэтай авантуры, усведамляючы наступствы для свайго рэжыму, аднак Пуцін, хутчэй за ўсё, прадоўжыць ціснуць на яго.

Нагадаем, Мінабароны Украіны заяўляла аб падрыхтоўцы месца ў Беларусі для размяшчэння 20 тысяч мабілізаваных з Расеі.

Акрамя таго, у гарадах Беларусі жыхарам пачалі масава раздаваць позвы.

Сакратар РНБА Аляксей Данілаў паабяцаў адказ, на які не разлічваюць, у выпадку нападзення Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках