25 красавiка 2024, Чацвер, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO выступіць з тэрміновым зваротам

22
Генеральны сакратар NATO выступіць з тэрміновым зваротам
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: LIGA.NET

Тэма выступу Енса Столтэнбэрга не абвяшчаецца.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг сёння, 30 верасня, правядзе незапланаваную прэс-канферэнцыю. Яна пачнецца а 19:00 паводле менскага часу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Альянсу.

Тэма выступу генсака NATO не абвяшчаецца.

«У пятніцу, 30 верасня 2022 года, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг правядзе брыфінг для СМІ», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі прэс-службы, ягоны выступ адбудзецца ў штаб-кватэры NATO.

Адзначым, характэрна тое, што тэрміновы выступ Столтэнбэрга адбудзецца менавіта сёння, калі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін плануе абвясціць анэксію акупаваных тэрыторый Украіны.

Нагадаем, раней генеральны сакратар Альянсу папярэдзіў, што NATO будзе ўважаць за нелегітымныя «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках