28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізаваныя з РФ разбегліся ў розныя бакі пасля першай аўтаматнай чаргі ў Лімане

26
Мабілізаваныя з РФ разбегліся ў розныя бакі пасля першай аўтаматнай чаргі ў Лімане

У расейскіх прапагандыстаў пачалася паніка.

Расейская «мабілізацыя» ўжо прыносіць першы плён. Мабілізаваныя грамадзяне РФ проста збягаюць з поля бою.

Аб гэтым у Сетцы паведамляюць расейскія вайсковыя блогеры, паведамляе ТСН.

Гаворка ідзе пра Ліман на Данеччыне, дзе цяпер найбольш горача для расейцаў, і куды перакінулі толькі што мабілізаваных.

«Проста вартае жалю г… 1000 мабілізаваных даслалі ў Ліман для падмацавання фронту, загадалі трымаць свой адрэзак. Так гэтыя пацукі разбегліся ў розныя бакі, калі пачулі першыя аўтаматныя чэргі. Баязліўцы. Як ваяваць збіраецеся», - лямантуе вайсковы блогер.

Яшчэ адзін твіт не менш істэрычны.

«Поскудзі, набралі канапавых дал…аў. Вы паглядзіце на сябе ў інтэрнэце ўсё ў Z і трыкалорах, крычыце, што можаце паўтарыць, а калі мабілізавалі, нават аўтамат у руках трымаць не ўмееце, увогуле нічога не ўмееце. Вогнішча і тое не можаце развесці. Суцэльная п'янь», - лямантуе «Ваенкам».

Нагадаем, што УСУ ўзялі ў атачэнне расейскія войскі, якія знаходзяцца пад горадам Ліманам Данецкай вобласці. З паведамленняў расейскіх вайсковых карэспандэнтаў, УСУ прарвалі расейскую абарону пад Стаўкамі, у 10 км на поўнач ад Лімана, і перацялі дарогу Торскае-Дробышава.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках