18 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прастрэльваюць калону войскаў РФ, якая спрабуе вырвацца з аблогі каля Лімана

10
УСУ прастрэльваюць калону войскаў РФ, якая спрабуе вырвацца з аблогі каля Лімана

Уцекачы-захопнікі добра бачныя украінскім байцам.

Расейскія войскі спрабуюць прарвацца да наступлення цемры, паколькі асцерагаюцца, што ў цемры УСУ выйдуць за Торскае і рух не будзе магчымы.

Пра гэта ў Facebook паведаміў галоўны рэдактар Цэнзар.НЕТ Юры Бутусаў.

«Расейская калона з баявых машын і крадзенага цывільнага транспарту зараз у вёсцы Зарэчнае, рыхтуецца прарвацца ў Торскае і выйсці з аблогі. Гэта вуліца - адзіны шлях, на якім расейцы будуць назапашвацца, каб уцячы. Шлях прастрэльваецца ўкраінцамі. Фота зроблена 30 хвілін таму з украінскага беспілотніка. Ворага добра бачаць.

Расейскія войскі зараз сфармавалі калоны ў Лімане і яны адна за адной пачынаюць рух, будуць спрабаваць вельмі хутка прарвацца яшчэ да цемры. Расейцы асцерагаюцца, што ў цемры наша пяхота выйдзе за Торскае і кожны рух будзе ўвогуле немагчымы. Спяшаюцца. Значная колькасць войскаў РФ у Лімане спрабуе вырвацца з аблогі», - распавёў журналіст.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках