23 красавiка 2024, aўторак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін на ростанях

7
Пуцін на ростанях

У асяроддзі кіраўніка РФ адбыўся раскол.

У асяроддзі расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна адбыўся раскол. Частка яго паслугачоў раіць яму неадкладна анэксаваць захопленыя тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей. Іншыя ж, наадварот, мяркуюць, што лепш пачакаць.

«Сёння раніцай сакратар Савета Бяспекі РФ Мікалай Патрушаў прадставіў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну даклад, у якім група экспэртаў пры Савеце Бяспекі выклала шэраг праблем, якія ўзнікаюць у выпадку неадкладнага далучэння чатырох абласцей Украіны да Расеі. Меркаванне экспэртаў адназначнае - не спяшацца з далучэннем, варта абмежавацца прызнаннем «незалежнасці» гэтых тэрыторый і кожны наступны крок павінен пакідаць месца для манеўру. Патрушаў падтрымаў аўтараў дакладу», - піша Telegram-канал Generall SVR, які нібыта вядзе былы генерал Службы замежнай выведкі (СВР) РФ.

Паводле звестак канала, вечарам 29 верасня і раніцай 30 верасня некалькі чалавек з асяроддзя Пуціна таксама выказалі прэзідэнту свае асцярогі наконт мэтазгоднасці прыняцця пастаноў аб далучэнні новых тэрыторый найбліжэйшым часам.

«У той жа час, ёсць людзі, якія падштурхоўваюць Пуціна да неадкладнага прыняцця пастановы, сярод гэтых людзей лепшы сябар Пуціна Юры Кавальчук і першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Кірыенка. Пуцін на раздарожжы, але мае звычай з двух праблем выбіраць большую», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках