19 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У катле пад Ліманам акружаны як мінімум 5,5 тысяч вайскоўцаў РФ

8
У катле пад Ліманам акружаны як мінімум 5,5 тысяч вайскоўцаў РФ

Сярод расейскіх прапагандыстаў пачалася паніка.

Расейскія вайсковыя карэспандэнты і мілблогі працягваюць паведамляць аб зруйнавальных поспехах украінскіх вайскоўцаў у раёне Лімана. З іх звестак, у катле, утвораным УСУ, апынуліся блізу 5,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Да іх на дапамогу спехам адправілі нядаўна мабілізаваных расейцаў.

У тг-кнале Рыбар, які асвятляе ваенныя дзеянні ў Украіне, на фоне поспехаў УСУ нават перасталі называць іх «фармаваннямі» і перайшлі да тэрміна «Узброеныя сілы Украіны». З іх звестак, УСУ працягваюць акружаць Ліман, «развіваючы наступ углыб падкантрольных Расеі тэрыторый».

З імі згодны і расейскі вайсковы экспэрт Ігар Гіркін: «Войскі РФ пакінулі Дробышава і Ямполь. Абарона сфармавана па лініі дамбаў... Супраціўнік [УСУ] трымае пад агнявым кантролем дарогу Крэмень - Торскае. Выведвальныя дазоры кіеўскага рэжыму заўважаны ў раёне дарогі. Становішча цяжкае.

Колькасць падраздзяленняў супраціўніка [УСУ], якія ўдзельнічаюць у контрнаступленні на Ліман - блізу 6 тысяч штыкоў».

А ў расейскім ТГ-кнале «Рыбар» мяркуцюь, што асноўная задача украінцаў не проста «цалкам блакаваць населены пункт, заціснуўшы якія абараняюцца падраздзяленні ў катле», і «цалкам ліквідаваць баяздольныя расейскія падраздзяленні на гэтым участку фронту» і пракласці далейшы наступу на Крамянную і Рубежнае ўглыб тэрыторый Луганскай вобласці.

І гэта 29 верасня ў УСУ практычна ўдалося. Тг-канал паведамляе, што ўкраінцы змаглі ўчора замкнуць кольца аператыўнага атачэння: «Пакуль з поўдня і захаду працягваецца штурм Дробышава, Лімана і Ямпаля, з паўночнага боку ўдалося прадушыць абарончыя заставы УС РФ».

За апошнія дні былі ўзяты вёскі Калодзезі, Зялёная Даліна, перарэзаная дарога Сватава — Макееўка — Тэрны — Ліман. Баі разгарнуліся на паўночнай ускраіне вёскі Зарэчнае за 3 км на поўнач ад адзінага маршруту, які звязвае Ліман з Луганскай вобласцю.

Да зыходу 29 верасня УСУ вызвалілі ад захопнікаў вёску Стаўкі. А абарона УС РФ зараз праходзіць проста па ўскраінах самога Лімана, і адзіная дарога забеспячэння праз Торскае ўжо перарэзаная агнём артылерыі і мінамётаў украінцаў.

«Рыбар» паведаміў, што пад сівам Торскае побач з Ліманам расейскае камандаванне перакінула 503 полк, у які ўваходзяць нядаўна мабілізаваныя.

Але гэта не дапамагло і ў ноч з 29 на 30 верасня расейскім войскам давялося спехам адыходзіць з Ямпаля, абарончыя загароды ў Дробышаве таксама былі прарваныя.

«Калі найбліжэйшым часам не будуць прыняты экстраныя меры дэблакавання Лімана і перакідвання істотнай часткі рэзерваў, то горад разам з яго абаронцамі ўпадзе, а ўкраінскія фармаванні нічога не будзе спыняць ад развіцця наступлення ўглыб расейскіх тэрыторый», - падзяліліся панічнымі настроямі ў расейскім тг- канале з чытачамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках