19 красавiка 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпана Латыпава перавялі ў магілёўскую турму

Сцяпана Латыпава перавялі ў магілёўскую турму
СЦЯПАН ЛАТЫПАЎ

Палітвязню змянілі рэжым на больш жорсткі.

Палітвязню Сцяпану Латыпаву змянілі рэжым на больш жорсткі і перавялі з калоніі ў магілёўскую турму №4, паведамляе «Белсат».

Працэс аб замене рэжыму ўтрымання прайшоў 15 верасня ў судзе Івацэвіцкага раёна. Вядома, што адміністрацыя калоніі патрабавала, каб Сцяпана Латыпава перавялі ў турму на тры гады. Аднак суддзя Аляксандр Кірылавіч пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым на два гады.

Таксама нядаўна стала вядома, што Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі №22 праглынуў лязо і парэзаў вены на руцэ. За гэта ён атрымаў 17 дзён у штрафным ізалятары.

Сцяпан Латыпаў - арбарыст і дырэктар кампаніі «Беларба», жыхар дома каля «Плошчы Перамен» у Менску. Яго затрымалі 15 верасня 2020 года.

Сцяпана Латыпава асудзілі паводле трох артыкулаў КК РБ:

342 – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»,

363 — «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак»,

ч. 4 арт. 209 — «Махлярства, учыненае арганізаванай групай або ў асабліва вялікай суме».

Суддзя Аляксандр Воўк прысудзіў Латыпава да 8,5 гадоў зняволення, а таксама абавязаў выплаціць штраф сумай 300 базавых адзінак.

16 лістапада 2021 года ў Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Сцяпану Латыпаву. Вышэйшая інстанцыя пакінула пастанову суда Савецкага раёна ў дзенянні. 22 лістапада 2021 года Сцяпана этапавалі ў Івацэвіцкую ПК №22.

Цяпер жа палітвязень будзе адбываць пакаранне ў Магілёве ў турме №4.

Падтрымаць яго лістамі можна на адрасе: Турма №4, 212011, вул.Крупскай, 99А, г. Магілёў, Сцяпану Сяргеевічу Латыпаву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках