23 красавiка 2024, aўторак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка паспяхова заходзіць у Данецк

12
Украінская выведка паспяхова заходзіць у Данецк

Расейцы і мясцовыя сепаратысты ў паніцы.

Украінская выведка паспяхова заходзіць у Данецк. Расейцы і мясцовыя сепаратысты ў шоку ад нахабства ўкраінцаў. Пра гэта распавёў палкоўнік УСУ ў запасе, вайсковы лётчык-інструктар Раман Світан.

- Данецк для расейцаў з пункту гледжання вайсковай стратэгіі недасканалы. Усе гэтыя 8 гадоў УСУ трымалі горад у паўаблозе, усе гэтыя 8 гадоў Украіна знаходзілася на адлегласці літаральна 3 км ад межаў Данецка. Нашы выведчыкі ходзяць у горад і даволі паспяхова, а расейцы і «днраўцы» ў шоку ад такога нахабства Украіны. Нашы танкавыя роты і зараз заходзяць у Данецк у рэжыме выведкі боем, але адыходзім назад, бо ёсць палітычныя моманты, - сказаў Світан.

Пасля афіцэр дадаў, што не трэба мець вялікі ўдарны вайсковы кулак, каб увайсці ў Данецк, бо акупанты там не будавалі ўмацаванняў, бо верылі, што іх прыкрыюць менскія дамоўленасці.

- Яны не будавалі бетонныя ўмацаванні. Гэта значыць з дапамогай дзеянняў тактычнага ўзроўню, з авіяцыяй, артылерыяй і бранятанкавымі часткамі можна ўвайсці ў Данецк, прычым адразу з трох бакоў, - адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках