19 красавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонская IT-кампанія Helmes пайшла з беларускага рынку

5
Эстонская IT-кампанія Helmes пайшла з беларускага рынку

Кампанія адкрыла новыя офісы ў Варшаве і Тбілісі.

Беларуская "дачка" эстонскай IT-кампаніі Helmes - Helmes Bel - спыніла працу ў Беларусі. Аб гэтым заявіў чалец праўлення Helmes Андрэас Калью, каментуючы фінансавыя вынікі 2021 года.

Паводле ягоных слоў, усім ахвочым прадоўжыць работу спецыялістам і іх сем'ям дапамаглі з рэлакацыяй у Варшаву і Тбілісі, дзе кампанія адкрыла новыя офісы.

Helmes, заснавальнікам якой з'яўляецца эстонскі бізнэсовец Ян Пілесаар, працавала на беларускім рынку з 2009 года. У 2018-м яна купіла беларускага распрацоўшчыка SolbegSoft.

І Helmes Bel, і SolbegSoft з'яўляюцца рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій. Са звестак Адзінага дзяржаўнага рэгістра, на канец верасня абедзве кампаніі былі дзейнымі.

Па выніках 2021 года даход Helmes, якая апроч Балтыі працуе на рынках ЗША, Скандынавіі і Нямеччыны, вырас на 35% і склаў €64,1 млн. Штат супрацоўнікаў павялічыўся на 30%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках