20 красавiка 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія і Польшча аднавілі праект будаўніцтва газаправода Stork II

1
Чэхія і Польшча аднавілі праект будаўніцтва газаправода Stork II
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

Чэхія атрымае прамое падключэнне да польскіх тэрміналаў звадкаванага газу.

Чэхія і Польшча аднавілі праект будаўніцтва інтэрканэктара, які павінен злучыць газатранспартныя сістэмы гэтых краін у прылеглых раёнах Сілезіі, паведамляецца на сайце міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі, піша liga.net.

У супольным лісце чэшскі міністр Ёзэф Сікела і міністр абароны клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Ганна Масква просяць Еўракамісію дазволіць фінансаванне гэтага праекту ў рамках праграмы REPowerEU.

- Праект газаправода Stork II вельмі важны для ўмацавання энэргетычнай бяспекі Чэхіі ў будучыні. Прамое падлучэнне да польскіх тэрміналаў звадкаванага газу дазволіць нам забяспечыць пастаўкі газу ад нерасейскіх пастаўшчыкоў. Акрамя таго, такое далучэнне прывядзе да зніжэння кошту транспартавання газу, а такім чынам, і канчатковай цаны для спажыўцоў, - заявіў Сікела.

Праект чэшска-польскага інтэрканектара Stork II быў замарожаны Чэхіяй некалькі гадоў таму, бо Еўракамісія не прызнала яго агульнаеўрапейскую цікавасць і адмовілася субсідаваць. Газаправод планавалі пабудаваць да 2023 года.

Цяпер у Чэхіі гавораць, што яго рэалізацыя магчымая да 2026 года.

Першы 32-кіламетровы газаправод Stork магутнасцю 500 млн куб. м газу на год Чэхія і Польшча пабудавалі ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках