23 красавiка 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік менскага бара «Бляшанкі-бутэлькі» ўсё яшчэ не выйшаў на волю

1
Уладальнік менскага бара «Бляшанкі-бутэлькі» ўсё яшчэ не выйшаў на волю
АНДРЭЙ ЖУК

Затрыманая таксама і ягоная жонка.

Уладальнік менскага бара «Бляшанкі-бутэлькі» Андрэй Жук дагэтуль не выйшаў на волю. Яго адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазней за 5 верасня. Таксама, паводле інфармацыі «Зеркала», затрыманая ягоная жонка Марыя. Што менавіта ставяць у віну жонцы, невядома.

3 жніўня на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мерыем Герасіменкі на тэрасе бара «Бляшанкі-бутэлькі». Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» - як мінімум трэк «Обіймі». Відэа прыхільнікі публікавалі ў сацсетках. Спявачку затрымалі 3 жніўня, праз некалькі дзён ёй прысудзілі 15 дзён арышту.

На наступны дзень пасля канцэрта ў бар «Бляшанкі-бутэлькі».прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Увечары 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 дзён арышту. З таго моманту ён не выйшаў на волю.

Акрамя таго, як расказалі нам знаёмыя сем'і ўладальніка бара, зараз затрымана і яго жонка, Марыю Жук. У чым менавіта яе абвінавачваюць і чаму на волю ўсё яшчэ не выйшаў Андрэй Жук, пакуль невядома.

У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок. Што будзе з дзяўчынкамі, суразмоўцы пакуль не ведаюць.

Нагадаем, пасля затрымання беларускай спявачцы Мерыем Герасіменкі некалькі разоў прысуджалі чарговы тэрмін паводле адміністрацыйнай справы. 27 верасня стала вядома, што яна не выйшла на волю пасля чарговага арышту, а адзін з тэлеграм-каналаў сілавікоў апублікаваў "пакаянае" відэа са спадарыняй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках