25 красавiка 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Украіна павінна вярнуць усе свае тэрыторыі

17
Байдэн: Украіна павінна вярнуць усе свае тэрыторыі

Вашынгтон падтрымае Кіеў зброяй.

ЗША асуджаюць сённяшнюю «ашуканскую спробу» Расеі анэксаваць суверэнную ўкраінскую тэрыторыю і будуць прадаўжаць падтрымліваць намаганні Украіны ў аднаўленні кантролю над сваёй тэрыторыяй. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, апублікаванай на сайце Белага дому.

«Злучаныя Штаты асуджаюць сённяшнюю ашуканскую спробу Расеі анэксаваць суверэнную ўкраінскую тэрыторыю. Расея парушае міжнароднае права, топча Статут ААН і паўсюль дэманструе сваю пагарду да мірных нацый», – гаворыцца ў заяве.

Гэтыя дзеянні Расеі нелегітымныя, адзначыў Байдэн. «Злучаныя Штаты заўсёды будуць паважаць міжнародна прызнаныя межы Украіны. Мы будзем прадаўжаць падтрымліваць намаганні Украіны ў аднаўленні кантролю над сваёй тэрыторыяй шляхам умацавання яе ваеннай і дыпламатычнай пазіцыі...» – сказаў прэзідэнт ЗША, успомніўшы пра дадатковую дапамогу на бяспеку памерам $1,1 млрд, пра якую было абвешчана раней.

«У адказ на фальшывыя заявы Расеі пра анэксію Злучаныя Штаты разам з нашымі хаўруснікамі і партнёрамі сёння абвяшчаюць пра новыя санкцыі», – гаворыцца ў заяве.

Таксама Байдэн запэўніў, што ЗША будуць прадаўжаць забяспечваць Украіну абсталяваннем, неабходным для самаабароны, «нягледзячы на нахабныя спробы Расеі перакроіць межы сваёй суседкі».

«І я з нецярпеннем чакаю падпісання закона ад Кангрэса, які вылучыць дадатковыя $ 12 млрд у падтрымку Украіны», – сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама заклікаў усіх чальцоў міжнароднай супольнасці «адхіліць незаконныя спробы Расеі ў анэксіі і падтрымліваць народ Украіны столькі, колькі спатрэбіцца».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках