25 красавiка 2024, Чацвер, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг адказаў на заяўку Украіны датычна ўдзелу ў NATO

27
Столтэнберг адказаў на заяўку Украіны датычна ўдзелу ў NATO
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ

Украіна падае заяўку на сяброўства ў NATO ў паскораным парадку.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг адказаў на заяўку Украіны датычна ўдзелу ў NATO.

Пра гэта ён заявіў падчас брыфінгу.

«Пастанову пра сяброўства будуць прымаць усе 30 хаўруснікаў. Пастанова прымацца кансэнсусам», – заявіў Столтэнберг.

Генеральны сакратар NATO таксама зазначыў, што цяпер Альянс засяроджаны на тым, каб наўпрост падтрымаць Украіну і дапамагаць абараняцца ад расейскага ўварвання. Гэта цяпер асноўная мэта хаўруснікаў у NATO.

Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля паседжання РНБА заявіў, што Украіна падае заяўку на сяброўства ў NATO ў паскораным парадку. Плануецца, што гэта адбудзецца паводле сцэнара Швэцыі і Фінляндыі без узгодненага Плана дзеянняў да ўступлення.

Таксама Зяленскі прапанаваў даць Украіне гарантыі бяспекі, пакуль чальцы NATO будуць шукаць кансэнсус.

Варта адзначыць, што ў 2019 годзе Украіна замацавала ў Канстытуцыі курс на сяброўства ў ЕЗ і NATO. Гэта стала стратэгічнай мэтай дзяржавы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках