29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады РФ абвясцілі мабілізацыю бестэрміновай

19
Улады РФ абвясцілі мабілізацыю бестэрміновай

Яна закончыцца паводле пастановы Пуціна.

Абвешчаная ў Расеі "частковая мабілізацыя" не мае канкрэтных тэрмінаў і закончыцца толькі паводле пастановы прэзідэнта, паведамілі на ўрадавым партале «Объясняем.рф». Там удакладнілі, што больш такіх паўнамоцтваў ніхто не мае.

Таксама калі ў вайскоўца скончыцца кантракт падчас мабілізацыі, то ён не зможа звольніцца са службы. «Спыненне дзеяння кантракта пасля заканчэння яго тэрміну ў перыяд частковай мабілізацыі не прадугледжанае. Кантракты падаўжаюць сваё дзеянне да заканчэння спецыяльнай вайсковай аперацыі», - гаворыцца ў паведамленні. Набраныя грамадзяне могуць быць звольненыя толькі па дасягненні гранічнага веку службы, паводле стану здароўя і ў выпадку прысуду, звязанага з пазбаўленнем волі.

Пры гэтым мабілізаванаму дазваляецца змяніць род войскаў. "Так, можна, калі ваша вайскова-ўліковая спецыяльнасць адпавядае вайскова-ўліковым спецыяльнасцям, прадугледжаным у іншых тыпах і родах войскаў УС РФ", – адзначаецца ў паведамленні.

Раней намеснік вайсковага камісара Масквы Максім Локцеў адмовіўся выдаваць тэрміны заканчэння мабілізацыі, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя "належыць да абмежаваных звестак". Паводле ягоных слоў, яны на руках маюць нейкі план адпраўкі мабілізаваных ва Узброеныя сілы Расеі, і пакуль "адставанняў няма".

Пры гэтым аб заканчэнні мабілізацыі ўжо зрабілі справаздачу:

верхавод Крыма Сяргей Аксёнаў,

верхавод Севастопаля Міхаіл Разважаеў,

кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдэнаў,

кіраўнік Хакасіі Валянцін Канавалаў,

губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз,

адыгейскія і тувінскія ўлады.

На наступны дзень пасля абвяшчэння ў Расеі "частковай мабілізацыі" аб перавыкананні плана набору "на 254%" заявіў і кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

Раней тэлеканал "Дождь" сцвярджаў са спасылкай на інфармацыю з вайсковых камісарыятаў, што ў рамках мабілізацыі пройдуць тры хвалі набору: з 26 верасня да 10 кастрычніка, з 11 кастрычніка да 25 кастрычніка і з 26 кастрычніка да 10 лістапада.

Мабілізаваным грамадзянін становіцца толькі пасля таго, як ён прыйшоў у вайсковы камісарыят, прайшоў медычную камісію і атрымаў адпаведныя пастанову і загад. Далейшае ўхіленне ад службы пагражае крымінальнай адказнасцю паводле надоечы прынятага арт.337 КК РФ. Пакаранне паводле яго прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў аб "частковай" мабілізацыі 21 верасня. Міністр абароны РФ Сяргей Шойгу паведаміў аб планах набраць 300 тысяч рэзэрвістаў. Аднак улады засакрэцілі пункт указа, дзе гаворыцца аб дакладнай колькасці тых, хто падлягае мабілізацыі. Са слоў крыніц выдання “Новая газета. Еўропа», у ім ідзе гаворка пра мільён чалавек.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках