19 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў кватэрах менчукоў спачатку батарэі смаляць, а потым астываюць

10
Чаму ў кватэрах менчукоў спачатку батарэі смаляць, а потым астываюць

Камунальнікі растлумачылі.

У Менску шпарка ідзе працэс прылучэння жылых дамоў да цяпла. 2 кастрычніка стане цёпла ўжо ва ўсім месце. Камунальнікі патлумачылі, як ідзе працэс.

- Адразу ў сістэму ацяплення запускаецца вельмі гарачы цепланосьбіт. І ў першыя дзень-два батарэі ў кватэрах могуць награвацца да максімуму, - гаворыцца ў тэлеграм-канале «ЖКГ Менск Афіцыйна».

Пасля наладкі аўтаматыкі тэмпература стабілізуецца ў межах санітарных нормаў (а яны ад 18 градусаў да 24 градусаў).

- Але жыхарам можа здацца, што стала халадней. Напрыклад, было 23-24°С, а стала 19-20° С, - падкрэслілі ў ЖКГ.

Раней у дэпартаменце энэргаэфэктыўнасці Дзяржаўнага стандарту Беларусі тлумачылі, як праходзіць наладка сістэм аўтарэгулявання на пачатку ацяпляльнага сезона.

- Перапал здараецца, зазвычай, калі пачынаецца ацяпляльны перыяд. Тады абслуговаму персаналу даецца 10 дзён для налады сістэм аўтарэгулявання. Але трэба ўлічваць, што і сістэмы наладжаныя на тэмпературу ніжэйшую за 0 градусаў. Пры дадатнай тэмпературы, як цяпер, дамы практычна ў ручным рэжыме, - адзначыў спецыяліст установы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках