17 красавiка 2024, Серада, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Пашкоджанне «Паўночных струменяў» - свядомая дыверсія

5
Байдэн: Пашкоджанне «Паўночных струменяў» - свядомая дыверсія

Прэзідэнт ЗША заклікаў не верыць Расеі і Пуціну.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у пятніцу назваў пашкоджанне расейскіх газаправодаў «Паўночны струмень-1» і «Паўночны струмень-2» свядомым актам дыверсіі, што стала першай такой заявай амерыканскай стараны.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», такую заяву Байдэн зрабіў у тэлевізійным звароце да амерыканцаў у пятніцу.

«Гэта быў свядомы акт дыверсіі. І зараз Расея распаўсюджвае дэзінфармацыю і хлусню. Мы працуем з нашымі супольнікамі, каб дакладна ўстанавіць, што менавіта адбылося. На ммаё распараджэнне мы ўжо пачалі дапамагаць нашым супольнікам абараняць крытычную інфраструктуру», - сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён падкрэсліў, што пакуль невядома, што менавіта адбылося з расейскімі газаправодамі, але заклікаў не верыць Расеі і расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках