29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё адно нешта давялося б парушыць»

10
«Усё адно нешта давялося б парушыць»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кіроўца расказала аб няпростай сітуацыі на дарозе ў Менску.

Чытачка расказала карэспандэнту Onlíner аб няпростай сітуацыі, у якой апынулася нядаўна на вуліцы Арлоўскай у Менску. Яна спынілася на забараняльны сігнал святлафора, а ззаду пад'ехаў аўтамабіль хуткай дапамогі з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

- Дагэтуль не ведаю, як правільна трэба было паступіць. Усё адно нешта давялося б парушыць, - мяркуе кіроўца.

Паводле Правіл дарожнага руху (п. 39.5) чырвоны сігнал святлафора забараняе рух.

Кіроўцы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга пры ўмове гарантавання бяспекі дарожнага руху могуць не пільнавацца патрабаванняў святлафораў, дарожных знакаў і дарожнай разметкі, а таксама некаторых патрабаванняў ПДР (п. 25).

Пры набліжэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру кіроўцы незалежна ад кірунку іх руху павінны ўступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд названаму транспартнаму сродку аператыўнага прызначэння (п. 26).

Саступіць дарогу - азначае не аднаўляць рух, знізіць хуткасць руху аж да прыпынення транспартнага сродку або не ажыццяўляць які-небудзь манеўр (за выключэннем патрабавання вызваліць займаную паласу руху, якая даецца рэгуліроўшчыкам або кіроўцам транспартнага сродку аператыўнага прызначэння), калі гэта можа прымусіць іншага ўдзельніка (іншых удзельнікаў) дарожнага руху змяніць кірунак і (або) хуткасць руху (п. 2.76).

- Машына хуткай дапамогі была проста за мной. Усе кіроўцы побач мяліся перад святлафорам, і я падумала, што побач радзільны дом, значыць, хуткая ратуе дваіх як мінімум. На пераходзе людзей не было, таму я ўсё ж выехала на чырвонае святло, - кажа чытачка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках