29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларускіх кіроўцаў рыхтуюць нечаканыя змены ў тэхаглядзе

19
Для беларускіх кіроўцаў рыхтуюць нечаканыя змены ў тэхаглядзе

Журналісты даведаліся пра гэта выпадкова.

З 2 студзеня ў Беларусі змяніўся парадак падачы электронных скаргаў: цяпер іх можна падаваць толькі на спецыяльным сайце пад назвай «обращения.бел». На сайтах адміністрацый, ведамстваў, міністэрстваў такая магчымасць знікла. Журналісты onliner.by надумалі выпрабаваць новы партал, накіраваўшы пытанне, якое ўжо набіла аскому, аб мэтазгоднасці тэхагляду.

Праца сайта

Як і на многіх іншых сайтах, на «обращения.бел» неабходна зарэгістравацца, увесці асабістыя звесткі (ПІБ, адрас), электронную пошту і нумар тэлефона. У пачатку студзеня сайт выдаваў памылкі пры верыфікацыі і праз нумары тэлефона, і праз электронную пошту. Тым не менш рэгістрацыя прайшла паспяхова.

Для падачы звароту патрабуюць пазначыць тэму, арганізацыю, абраць паміж заявай, прапановай і скаргай.

Журналісты выбралі заяву: «Просім разгледзець магчымасць адмяніць абавязковае праходжанне дзяржтэхагляду».

Вось яго змест:

Працэдура праходжання дзяржтэхагляду ніяк не гарантуе бяспеку тэхнічнага стану аўто. Калі б было інакш, тысячы СТА па ўсёй краіне працавалі б толькі на падставе сведчанняў дыягнастычных карт. Але аўто уласціва ламацца ў кожную часіну, а не паводле графіку раз на год.

Са дадзеных ГУДАІ МУС, за год адбываецца блізу двух дзясяткаў ДТЗ з прычыны тэхнічных няспраўнасцяў. А значыць, дзель такіх аварый агулам складае менш за адзін адсотка. Для параўнання: кожнае пятае (20 асдоткаў) уліковае ДТЗ з загінулымі або пацярпелымі здараецца на пешаходных пераходах. Гэта значыць, тэхнічны стан аўтамабіля мае малую дзель значнасці ў пытанні аварыйнасці і бяспекі дарог краіны.

Аўтапарк краіны маладзее. Новыя аўтамабілі падчас дзяржтэхагляду нават не праходзяць лінію, толькі атрымліваюць штамп і налепку. Такі парадак дзеянняў толькі падкрэслівае бескарыснасць працэдуры для аўто ўзростам да 3 гадоў. Пры гэтым яны паўнавартасна абслугоўваюцца на станцыях аўтадылераў, паводле гарантыі».

Перад адпраўкай звароту сайт просіць запоўніць капчу. Пасля пацверджання "Я чалавек" зноў выплыла памылка. Тым не менш заява была зарэгістраваная.

Сайт дазваляе назіраць за статутам звароту.

Аб змене статусу прыходзяць апавяшчэнні. Аб гатовым адказе паведамляецца на пошту з адраса mailto:appeals@ddc.by.

Дык а што адказалі пра тэхагляд?

Заяву даслалі 4 студзеня, адказ прыйшоў 11-га. Гэта значыць хутчэй, чым максімальна дазволены тэрмін на два тыдні. У якасці аўтара адказу выступае Мінтранс.

Прывядзем вытрымкі: «ТА - адзін з механізмаў дзяржрэгулявання ў галіне дарожнага руху, з'яўляецца адной з мер дзяржаўнай палітыкі ў галіне дарожнага руху і яго бяспекі. Яго правядзенне абумоўлена і міжнародным правам (напрыклад, тэхрэгламентам Мытнага саюза). Выснова - скасаванне абавязковага правядзення ТА не плануецца».

А вось у фінале ліста ёсць цікавыя навіны: "Прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у частату перыядычнасці правядзення ТА і тэрміну дзеяння дазволаў на допуск МС да ўдзелу ў дарожным руху". Якія менавіта змены, пакуль не раскрываюць, але, відавочна, мы даведаемся пра іх неўзабаве.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках