20 траўня 2024, панядзелак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўчанка: Рост коштаў непазбежны

14
Галоўчанка: Рост коштаў непазбежны

Эканаміст згодны з прагнозам беларускага прэм'ера.

Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што рост цэн у 2023 годзе непазбежны.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org эканаміст Леў Марголін таксама казаў пра рост коштаў у 2023 годзе:

- Было б дзіўным, калі б у гэтых умовах інфляцыя не расла. Яна практычна ўдвая перавысіла ўзровень інфляцыі ў папярэднія гады. Мяркуючы з усяго, яна будзе расці не меншымі тэмпамі і ў 2023 годзе.

Санкцыі, якія былі ўведзеныя 26-га снежня (граніца цэн нафты), а таксама тое, што будзе ўведзена з лютага 2023-га года ў дачыненні да нафтапрадуктаў, моцна ўдарылі па Расеі. Гэта будзе адбівацца значна больш сур'ёзна, чым папярэднія санкцыі.

А паколькі Беларусь цяпер залежыць ад Расеі больш, чым калі б там ні было, варта чакаць, што гэтыя санкцыі ўдараць і па Беларусі.

Адпаведна, можна чакаць інфляцыю, рост коштаў, што паліцы ў крамах паступова будуць станавіцца ўсё больш пустымі і гэтак далей. Гэта, на жаль, непазбежны зыход той палітыкі, якую праводзіць Беларусь.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках