23 красавiка 2024, aўторак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбыткі бюджэту РФ ад экспарту нафты абрынуліся на 60%

7
Прыбыткі бюджэту РФ ад экспарту нафты абрынуліся на 60%

Гэта адбылося дзякуючы эмбарга ЕЗ і дзеянню «столі коштаў».

Рака сыравіннай рэнты, якая цячэ ў кірунку расейскага бюджэту, прадаўжае плытчэць.

Паступленні ў казну экспартных мытаў на нафту за няпоўныя два месяцы дзеянні «столі коштаў» і эмбарга Еўразвязу абрынуліся на 60%, вынікае з падлікаў Bloomberg на аснове звестак Мінфіна РФ і статыстыкі танкерных перавозак.

На тыдні, які закончыўся 20 студзеня, бюджэт сабраў толькі 47 млн даляраў нафтавых мытаў, хоць у лістападзе і снежні гэта было блізу 120 млн даляраў на тыдзень, а ўвесну і ўлетку сумы даходзілі да 150–160 млн.

Фізічны аб'ём нафтавага экспарту паводле вынікаў тыдня склаў 3 млн бараляў за дзень. Рэзкі ўсплёск папярэдняга тыдня, калі танкеры вывозілі з партоў рэкордныя з красавіка 3,8 млн бараляў на дзень, сышоў на нішто: аб'ёмы ўпалі на 22% і вярнуліся да сярэдняга значэння апошніх месяцаў.

У вузкай групе краінаў – пакупніцаў расейскай нафты зменаў не адбылося: попыт на баралі з РФ па-ранейшаму прад'яўляюць галоўным чынам Індыя і Кітай, а з еўрапейскіх краінаў набыццё прадаўжае толькі Балгарыя, якая дасягнула выключэнняў з эмбарга ЕЗ.

Турцыя, якая ў 7 разоў скараціла імпарт нафты з Расеі ў снежні і студзені, пачала нарошчваць закупкі: яны склалі 130 тысячаў бараляў за дзень супраць 70 тысячаў тыдзень таму. Зрэшты, да вераснёўскіх рэкордаў – 350–400 тысячаў бараляў штодня – турэцкім імпарцёрам яшчэ далёка: ад закупак Urals адмовіўся найбуйнейшы ў краіне НПЗ STAR, які належыць азербайджанскай групе SOCAR.

Утрымліваць аб'ёмы экспарту ў расейскіх нафтавікоў атрымоўваецца коштам велізарных зніжак, і ўгаварыць нешматлікіх кліентаў плаціць больш не атрымліваецца.

Паводле звестак Reuters, у студзені кошт гатунку Urals пры адгрузцы з Балтыйскіх партоў трымаўся на ўзроўні 39–45 даляраў за бараль. А некаторыя партыі ў Азію нафтавікі прадавалі сабе ў страту – паводле коштаў, ніжэйшых за поўны сабекошт, расказалі агенцтву трэйдары.

У бюджэт-2023 Мінфін заклаў падзенне нафтагазавых прыбыткаў на 24% – з 11,7 да 8,9 трлн рублёў. Але ў рэальнасці сітуацыя можа быць значна горшай: пры цяперашніх коштах Urals бюджэт недабярэ больш за 2 трлн рублёў, а ягоны дэфіцыт можа наблізіцца да 5 трлн, ацэньвае эканаміст банка «Цэнтракрэдыт» Яўген Сувораў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках