19 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бізнэс назапасіў рэкордныя за тры гады пазыкі перад дзяржавай

3
Расейскі бізнэс назапасіў рэкордныя за тры гады пазыкі перад дзяржавай

Асноўны ўсплёск падатковых неплацяжоў прыпаў на першыя месяцы вайны.

Расейскія кампаніі рэзка павялічылі завінавачанасць у падатках і зборах перад дзяржавай на фоне падзення прыбыткаў і рэцэсіі ў эканоміцы, якая, паводле афіцыйнага прагнозу ўраду РФ, прадоўжыцца і ў 2023 годзе, піша The Moscow Times.

За студзень – кастрычнік пратэрмінаваная запазычанасць бізнэсу перад бюджэтамі ўсіх узроўняў і пазабюджэтнымі фондамі падскочыла на 66%, да 122,1 млрд рублёў, вынікае са статыстыкі Расстата.

Пратэрміноўка ўнёскаў, якія плацяцца ў Адзіны сацыяльны фонд (аб'яднаў Пенсійны фонд і Фонд сацстрахавання), а таксама ў сістэму АМС, дасягнула рэкордных з 2019 года 50,1 млрд рублёў. За 10 месяцаў яе аб'ём павялічыўся на 20,1 мільярда рублёў.

Пратэрмінаваная запазычанасць у падатках стала большай на 28,2 млрд рублёў і да пачатку лістапада складала 70,9 млрд рублёў – максімум з 2020 года.

Асноўны ўсплёск падатковых неплацяжоў прыпаў на першыя месяцы вайны, вынікае з звестак Расстата: у сакавіку «пратэрміноўка» бізнэсу перад бюджэтам падскочыла на 19,8 млрд рублёў, а ў красавіку і траўні яшчэ на 14,3 млрд рублёў, пасля чаго знізілася на 12,5 млрд рублёў у чэрвені – кастрычніку. Пазыкі ў сацунёсках рэзка павялічыліся ў чэрвені (3,7 млрд рублёў) і ў кастрычніку (15,3 млрд рублёў).

Рэкардсменамі ў падатковай пратэрміноўцы сталі кампаніі, якія здабываюць нафту і газ: да пачатку лістапада яны назапасілі 20,1 млрд рублёў неплацяжоў. 7,7 млрд рублёў завінаваціліся ў бюджэт будаўнікі, а яшчэ 2,6 млрд рублёў вытворцы «гатовых металічных вырабаў, акрамя машынаў і абсталявання» (да гэтай групы Расстат адносіць абаронныя заводы).

Максімальная пратэрміноўка ў сацунёсках – у прадпрыемстваў ЖКГ (10,2 млрд рублёў), будаўнічых кампаній (4,2 млрд рублёў) і вугальнікаў (1,6 млрд рублёў).

Праблемы з выплатай падаткаў і збораў узніклі ў бізнэсу на фоне падзення прыбыткаў, вынікае са статыстыкі. У кастрычніку сальдаваны фінансавы вынік эканомікі (прыбытак мінус страты буйных кампаній) упаў на 45%, да 1,653 трлн рублёў.

У мінусе 10 месяцаў 2022 года закончылі 16,3 тысячы прадпрыемстваў, прычым іх сукупныя страты – 5,063 трлн рублёў – перавысілі леташнія ў 2,5 разы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках