19 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мобікі» з Яраслаўля, якія паднялі бунт, раптам перасталі выходзіць на сувязь

21
«Мобікі» з Яраслаўля, якія паднялі бунт, раптам перасталі выходзіць на сувязь

Расейскія вайскоўцы ў апошняй тэлефоннай размове заклікалі сваякоў «біць трывогу».

Расейскія “мобікі” з Яраслаўскай вобласці, якія раней публічна паскардзіліся на сваё камандаванне і дрэннае забеспячэнне “другога войска свету”, перасталі выходзіць на сувязь. Перад гэтым у відэазвароце яны паведамілі, што іх абвінавацілі ў дэзерцірстве пасля адступлення з пазіцый, якія нельга было ўтрымаць з аднымі аўтаматамі.

Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале "Месца Сілы Яраслаўль" са спасылкай на сваякоў мабілізаваных. Адпаведны загад аб адступленні "мобікам" далі іх камандзіры.

Вядома, што ў вайскоўцаў краіны-агрэсаркі не было не толькі зброі, але таксама ежы, вады і рыштунку. Пасля агалоскі такой непрывабнай праўды пра сітуацыю ў войску РФ адзін з мабілізаваных сказаў сваёй сваячцы наступнае: “Бі трывогу, а то заўтра не ўбачыш мяне ў жывых”. Гэта была іх апошняя тэлефонная размова.

Блізкія "мобікаў" распавялі, што пасля публікацыі звароту да салдат прыехаў АМАП. Акрамя таго, “ваенная камісія” з Луганскай вобласці запатрабавала, каб яны вярнуліся на пакінутыя раней пазіцыі.

Сваякі мабілізаваных з Яраслаўскай вобласці думаюць, што ў іх адабралі сродкі сувязі і размеркавалі па розных частках. Родныя 70 жаўнераў, якія не выходзяць на сувязь, паспрабавалі знайсці адваката, але пакуль ніхто з іх не захацеў ім дапамагчы.

Расейцы таксама звярнуліся наконт знікнення “мобікаў” да расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, напісалі ліст у вайсковую пракуратуру і запісаліся на прыём да міністра абароны Сяргея Шайгу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках