У Расеі загарэлася царква, дзе РПЦ хрысціла вайскоўцаў перад адпраўкай ва Украіну
20- 25.01.2023, 9:25
- 8,684

Полымя ахапіла драўляную пабудову.
У ноч на 25 студзеня ў расейскім горадзе Кіраве полымя ахапіла драўляную царкву. Плошча пажару склала 50 м2. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма. Вядома, што менавіта ў гэтай царкве мясцовыя святары з РПЦ хрысцілі і бласлаўлялі на “ратныя подзвігі” салдат УС РФ, паведамляе “Украіна 365”.
Расейскія СМІ пішуць, што ў 1962 годзе мясцовая гарадская ўлада знішчыла храм, а ў 2007 годзе была прынятая пастанова пабудаваць на яго месцы новую царкву. Феадораўская царква стала дакладнай копіяй Уладзімірскай, якая знаходзіцца ў рэзідэнцыі прэзідэнта РФ у Валдаі.


