У Беларусі - нетыповы ўсплёск колькасці лекараў у памежных з Украінай раёнах
3- 25.01.2023, 9:56
- 33,088

Лукашэнка рыхтуецца да поўнамаштабнай вайны з Украінай?
Па выніках 11 месяцаў 2022 года беларуская сфера медыцыны ў цэлым набрала больш, чым звольніла. На гэта звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале "Нашы грошы".
Рост колькасці медыкаў адбыўся за кошт Менска, Гарадзенскай, Гомельскай і Берасцейскай абласцей.
«Адзначым, што гэты нетыповы ўсплёск распаўсюдзіўся на памежныя з Украінай вобласці і Менскую вобласць - тыя рэгіёны, дзе, магчыма, медыкі маглі спатрэбіцца для лячэння спецыфічных хворых, якія прыбываюць з тэрыторыі суседняй дзяржавы», - адзначаюць аўтары канала.
Тым не менш, пішуць яны, звольненых за 2020-2021 гады ўсё яшчэ больш, чым прынятых у 2022 годзе, «колькасць медыкаў, якія выехалі за мяжу, расце, на іх месца прыходзяць нядаўнія інтэрны, што, відавочна, адбіваецца і на якасці медыцынскіх паслуг».