27 сакавiка 2023, панядзелак, 16:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзляцелі МіГ-31: па ўсёй Украіне абвешчаная маштабная паветраная трывога

7
У Беларусі ўзляцелі МіГ-31: па ўсёй Украіне абвешчаная маштабная паветраная трывога

У неба падняты і самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У.

Па ўсёй Украіне абвешчаная маштабная паветраная трывога. Гэта адбылося пасля таго, як у Беларусі ўзнялі ў неба баявую авіяцыю.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на карту паветраных трывог.

Абноўлена 10:20. У небе Беларусі лётае ўжо два МіГ-31К.

Таксама стала вядома аб узлёце знішчальнікаў суправаджэння.

Так, са звестак маніторынгавых груп у неба вораг падняў самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У - гэтае паветранае судна, якое дапамагае наводзіць цэлі для нападаў.

Пасля чаго МіГ-31К таксама ўзляцеў над тэрыторыяй Беларусі, гэты знішчальнік з'яўляецца патэнцыйным носьбітам гіпергукавых ракет «Кінжал».

На 10:14 карта паветраных трывог выглядае так:

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».