Новыя правілы куплі-продажу аўто ў Беларусі: тлумачэнне ДАІ
3- 25.01.2023, 10:44
- 5,176

Змяненні тычацца і рахунак-даведак.
Сталі вядомыя новыя правілы куплі-продажу транспарту, якія ўвайшлі ў дзеянне ў Беларусі з 22 студзеня. Змяненні ў заканадаўстве пракаментавалі ў МУС Беларусі.
Скасавалі рахункі-даведкі. Цяпер угоды, дзе хаця б адзін бок - юрыдычная асоба або ІП, не патрабуюць рэгістрацыі ў падраздзяленнях ДАІ.
- Паміж удзельнікамі складаецца пісьмовая дамова і акт перадачы транспартнага сродку, які на момант продажу павінен быць зняты з уліку, - пракаментавала Вераніка Раманькова, начальніца аддзялення ГУ ДАІ МУС.
Пасля гэтага пакупніку з дакументамі трэба паставіць аўто на ўлік.
Дамовы куплі-продажу паміж фізічнымі асобамі па-ранейшаму павінны быць зарэгістраваныя. Цяпер гэта можна зрабіць ці ў ДАІ, ці ў натарыуса.