25 красавiка 2024, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі наступ УСУ: калідор у Крым можа быць заблакаваны

2
Вялікі наступ УСУ: калідор у Крым можа быць заблакаваны

Новае ўзбраенне дае ўкраінскага войска дае магчымасць дайсці да Азоўскага мора.

З новым узбраеннем УСУ здольныя дайсці да Азоўскага мора і заблакаваць расейцам наземны калідор у Крым. Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв'ю ТСН выказаў вайсковы эксперт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.

Каментуючы вынікі чарговага саміту "Рамштайн", эксперт адзначыў:

«Нам перадалі тыя пазіцыі, якія мы запытвалі для выканання адной вялікай наступальнай аперацыі - стратэгічнага наступу. Збольшага, гэта выхад на Азоўскае ўзбярэжжа».

Паводле яго слоў, хаўруснікі ў пэўных пазіцыях далі нават больш, чым прасіла Украіна:

«Напрыклад, тых жа панцырных машын далі больш за 1000, хоць запытвалі блізу 700. Танкаў нам далі больш за 150 - гэта больш за палову таго, пра што прасілі. Астатняе пытанне што да "Леапардаў" будзе найбліжэйшымі тыднямі закрытае. Больш за 300 танкаў мы атрымаем. Ёсць станоўчыя навіны, звязаныя з пастаўкай вялікай колькасці баявых прыпасаў да САУ і да «Хаймарс» для выканання наступальных задач».

Як адзначыў Світан, Украіна падрыхтавала пэўную колькасць войскаў для выканання стратэгічнага наступу, цяпер перадаюцца сродкі для рэалізацыі пастаўленых задач.

«Пасля таго, як гэтыя сродкі да нас зойдуць, будзе выканана адна на дадзены момант задача – выхад з кожнага пункту Запарожскага фронту ў кожны пункт азоўскага ўзбярэжжа. Задача - перацяць наземны калідор з Расеі ў Херсонскую вобласць і ў Крым. Пасля выканання гэтай задачы адбудзецца падзенне Запарожскага, Херсонскага фронту і пачнецца дэакупацыя Крыма», - заявіў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках