25 красавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Маскве паніка: не дай Бог, прарвецца ўкраінскі самалёт»

4
«У Маскве паніка: не дай Бог, прарвецца ўкраінскі самалёт»

У расейскіх вайскоўцаў развіўся комплекс непаўнавартаснасці.

У Маскве ўстанавілі шэраг комплексаў супрацьпаветранай абароны на дахах ведамасных будынкаў, на памяшканні расейскага Мінабароны. На гэта ёсць дзве прычыны. Па-першае, расейскія вайсковыя начальнікі перастрахоўваюцца, каб у выпадку чаго не несці адказнасці.

Калі Украіне атрымаецца прарваць абарону вакол Масквы, то генералы войска РФ проста развядуць рукамі, маўляў, сваю працу яны зрабілі. Пра гэта распавёў палітолаг і сацыёлаг, дырэктар сацыялагічнай службы «Украінскі барометр» Віктар Небажэнка ў інтэрв'ю «Главреду».

«Тая ж прычына, з якой у РФ усталёўваюць іх, не дае ім перамагчы Украіну. Свядомасць кожнага расійскага генерала, службоўца, працаўніка працуе так, каб не атрымаць выспятка, не сесці ў турму і не несці адказнасці. Маўляў, лепш перастрахавацца і нешта зрабіць. У гэтым, перш за ўсё, адчуваецца характэрная дэталь як расейскай масавай свядомасці, так і свядомасці элітаў», - тлумачыць палітолаг.

Таму калі заўтра на ўскраіне Масквы ўпадзе ўкраінскі беспілотнік, расейскім генералам будзе чым даць справаздачу, маўляў, яны ж спрабавалі прадухіліць гэта.

Небажэнка адзначае, што ў расейскіх генералаў і вайскоўцаў краіны-агрэсаркі ў цэлым развіўся комплекс непаўнавартаснасці з 1987 года, калі нямецкі пілот-аматар Матыяс Руст пераадолеў усю супрацьпаветраную абарону Савецкага Саюза і прызямліўся непадалёк ад Краснай плошчы.

«Яны (расейскія вайскоўцы - рэд.) нават цяпер кажуць, што, маўляў, не дай Бог прарвецца нейкі ўкраінскі самалёт так, як гэта зрабіў Руст. З Красным пляцам тады, вядома, нічога не адбылося, але генералітэт вельмі моцна пацярпеў. Бо тады паляцелі галовы каля 25 генералаў Савецкага Саюза разам з маршалам. Дзейным генералам ужо ўсё роўна, што адбудзецца - у РФ баяцца адказнасці», - кажа палітолаг.

Другая прычына, чаму ў Маскве ўстанаўліваюць СПА - спроба мілітарызаваць расейскую сталіцу ў чаканні акцый пратэсту і паўстання. Калі ў Расеі пачнецца пераварот, то ён будзе адбывацца менавіта ў сталіцы. Пуцін гэтага баіцца, але адкрыта завесці і паставіць танкі ў Маскве ён не можа - яму трэба падрыхтаваць расейцаў і зваліць прычыну ўзмацнення абароны горада на «небяспеку з боку Украіны», тлумачыць палітолаг.

«Цяпер расейцы не могуць нагнаць у Маскву танкі, якія б стаялі на баку Пуціна, прывезці зброю, таму на гэты раз пачалі дзейнічаць інакш: маўляў, вакол украінцы, таму нам трэба ўзмацняць вайсковую прысутнасць у Маскве. Бо калі не даць такіх тлумачэнняў, у расейскай сталіцы пачнецца паніка, і масквічы пачнуць задаваць пытанні», - адзначае Небажэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках