СМІ зняпраўдзілі інфармацыю аб высадцы беларускага дэсанта на паўночным захадзе Украіны
10- 25.01.2023, 15:26
- 23,322

Што адбылося насамрэч?
У сеціве з'явіліся паведамленні пра нібыта «высадку беларускага дэсанта ў Ровенскай і Валынскай абласцях Украіны». Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на беларускія маніторынгавыя групы.
Як піша выданне, а 12:00 паводле менскага часу ў Беларусі падняўся вайскова-транспартны самалёт Іл-76. Аб яго палётах над Берасцем і Берасцейскім раёнам паведамлялі яшчэ раніцай.
«Паводле інфармацыі выканкама, з самалёта Іл-76 будзе адбывацца штатнае дэсантаванне байцоў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады УС РБ. Самалёт будзе ўзлятаць з аэрапорта «Брэст» і ажыццяўляць дэсантаванне парашутыстаў на палігон «Брэсцкі», - дадае прэс-служба.
Таксама на палігоне «Ружанскі» праходзіць адпрацоўка практычных дзеянняў авіяцыйнага кампанента «рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі».