17 красавiка 2024, Серада, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дасталі да Энгельса, дацягнемся і да Крамля»

2
«Дасталі да Энгельса, дацягнемся і да Крамля»

У ГУР папярэдзілі кіраўніцтва РФ.

Акупанты запускаюць ракеты па Украіне не толькі з часова акупаваных тэрыторый, але і з тэрыторыі РФ, таму Украіна можа адказаць. Пра гэта заявіў прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

Ён зазначае, што вайсковая выведка працуе таксама на акупаваных тэрыторыях. Там цяпер адбываецца магутная перагрупоўка войскаў расейскіх акупантаў. Мабілізацыйныя рэзервы захопнікаў былі заўважаныя на ўсіх кірунках фронту. Яны перамяшчаюцца туды як з Растоўскай вобласці Расеі, так і з акупаванага Крыма. Таму абаронцы Украіны могуць біць і па казармах, і па палігонах акупантаў.

Таксама Скібіцкі не выключае варыянту, што ўдары могуць быць нанесеныя і па тэрыторыі Расеі. Гэта будзе залежаць ад таго, наколькі крытычнымі з’яўляюцца цэлі. Калі вайсковую цэль РФ трэба знішчыць, і гэтае пытанне з'яўляецца крытычным, то не важна, знаходзіцца яна на акупаваных тэрыторыях або на тэрыторыі РФ.

«Чаму? Ну, давайце паглядзім на статыстыку. Адкуль ажыццяўляюцца запускі тых жа крылатых ракет? Калі паветранае базаванне - гэта тэрыторыя Расейскай Федэрацыі. Калі мы гаворым пра «Іскандэры» – гэта ўжо альбо часова акупаваныя тэрыторыі, альбо бліжэй да нашай мяжы. Ну, і апошняе: С-400, С-300 - таксама Расейская Федэрацыя, якія ажыццяўляюць абстрэл ужо ў Кіеве», - адзначае ён.

Скібіцкі таксама адрэагаваў на тое, што расейцы паставілі комплексы СПА на дахах будынкаў у Маскве.

«Гэта сведчыць аб тым, што калі мы дасягаем Энгельса, то мы дасягнем і Крамля», – адзначыў прадстаўнік ГУР.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках