23 красавiка 2024, aўторак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны патрыярх назваў ідэалогію «расейскага свету» ерассю

18
Сусветны патрыярх назваў ідэалогію «расейскага свету» ерассю
Фота: ЕРА

Варфаламей выказаўся аб вучэнні, якое прапаведуе кіраўнік РПЦ.

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній расказаў, што Сусветны патрыярх Варфаламей раскрытыкаваў ідэалогію «расейскага свету», якую прапаведуе кіраўнік РПЦ Кірыла. Кіраўнік праваслаўных хрысціян назваў яе ерассю.

Аб гэтым кіраўнік ПЦУ заявіў у інтэрв'ю nv.ua

«Гэта мы пачалі гэты працэс. Мы накіравалі ліст ад Свяшчэннага Сінода да Сусветнага Патрыярха, каб ён асудзіў ідэалогію «расейскага свету», і некаторыя спецыялісты меркавалі, што гэта не будзе ніякага водгуку, але мы бачым, што паступова справа зрушылася. Цяпер далучыўся Александрыйскі патрыярх, бо расейскія царкоўнікі ўчынілі ўварванне на тэрыторыю гэтага патрыярхату, Александрыя таксама асудзіла ідэалогію «расейскага свету». І Сусветны патрыярх зрабіў некалькі заяваў, асудзіўшы і назваўшы гэтае вучэнне ерассю», - распавёў ён.

Раней сайт Charter97.org пісаў, як чэкіст перамог хрысціяніна ў патрыярху Кірыле.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках