ГУР: Лукашэнка пасля смерці Макея шмат памяняў ва ўласнай ахове
10- 25.01.2023, 16:18
- 18,448

Дыктатар баіцца, што стане ахвярай Крамля.
Намеснік начальніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры тэлемарафон распавёў аб страхах Лукашэнкі.
«У яго ёсць сям'я, у яго ёсць бізнэс. І падзеі, якія адбыліся, звязаныя з міністрам замежных спраў (кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей раптоўна памёр у лістападзе 2022 года. – Рэд.)... Ён шмат памяняў у сваёй уласнай ахове, узмацніў сродкі бяспекі. Ён разумее, што з'яўляецца адной з цэляў Расейскай Федэрацыі», - сказаў прадстаўнік ГУР.
Як пісаў сайт Charter97.org, кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей памёр на фоне з’яўлення інфармацыі, што Крэмль рыхтуецца замяніць Лукашэнку. Пра гэта пісалі вядомы бізнэсовец і грамадскі дзеяч Леанід Неўзлін, а таксама амерыканскія аналітыкі з Інстытута Роберта Лансінга (Robert Lansing Institute, RLI).
Многія экспэрты мяркуюць, што яго смерць магла быць папярэджаннем Крамля для Лукашэнкі.