Украінцы з дапамогай ПТРК і дронаў знішчылі тры танкі і дзве БМП расейцаў
3- 25.01.2023, 21:29
- 6,268

Відэафакт.
Байцы спецыяльнага прызначэння Нацыянальнай гвардыі Украіны за два дні знішчылі тры расейскія танкі і дзве браняваныя машыны пяхоты.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў Facebook Нацгвардыі 24 студзеня.
Адзначаецца, што яно знятае на данецкім кірунку.
«Дзякуючы ўмелым дзеянням, выкарыстанню супрацьтанкавых ракетных комплексаў і ўдарных дронаў, за два дні гвардзейскія спецназаўцы знішчылі тры танкі і дзве БМП, а таксама жывую сілу супраціўніка», - гаворыцца ў паведамленні.