6 снежня 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расейскае войска змізарнела пад Бахмутам

4
ISW: Расейскае войска змізарнела пад Бахмутам

Шэраг прыкмет паказвае на тое, што расейцы не будуць браць горад.

Расейскія захопнікі могуць наўмысна чыніць невялікія напады на большай частцы лініі фронту, каб адцягнуць Узброеныя сілы Украіны і тым часам ажыццявіць вызначальную наступальную аперацыю на Луганшчыне.

Пра гэта паведамляюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Яны адзначаюць, што расейскія акупанты апошнім часам аднавілі абмежаваныя наземныя атакі на двух асноўных кірунках - у цэнтры Запарожскай вобласці і на захадзе Данецкай вобласці.

Маштабы нападаў, якія праводзяць расейцы ў гэтых двух абласцях, сведчаць хутчэй аб спробе прыціснуць украінскія сілы да асобных адцінкаў фронту, чым аб спробах аднавіць наступ на гэтых двух адцінках, сцвярджаюць аналітыкі.

У той жа час Расея зніжае інтэнсіўнасць барацьбы за Бахмут у Данецкай вобласці, што можа сведчыць аб намеры акупантаў адмовіцца ад прыярытэту аперацый у горадзе.

«ПВК «Вагнера» не выканала свайго абяцання аб захопе Бахмута і не змагла прасунуцца далей за нязначныя тактычныя поспехі ў Салядары. Таму расейскае ваеннае кіраўніцтва, магчыма, пастанпавіла адмовіцца ад прыярытэту аперацый вакол Бахмута», - адзначаюць аналітыкі.

Таксама акупанты выкарыстоўваюць паведамленні ў інфармацыйнай прасторы аб іх наступе на Запарожжы і Данеччыне для таго, каб схаваць няўдачы ў Бахмуце і адцягнуць ад іх увагу.

Замест гэтага размеркаванне войскаў акупантаў уздоўж лініі фронту на Луганшчыне можа сведчыць аб падрыхтоўцы да наступу на гэтым адцінку. Адзначаецца, што самым магчымым кірункам расейскіх наступальных дзеянняў у Луганскай вобласці можа быць лінія Сватава-Крамянная.

Як паведамляў сайт Charter97.org, уночы 26 студзеня расейскія акупанты аднавілі атакі па тэрыторыі Украіны з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ. Пускі ўдарных беспілотнікаў ажыццяўляліся з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора. Паводле папярэдніх звестак, супраціўнік ужыў 24 «шахеды», усе яны былі знішчаныя Сіламі абароны Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках