УСУ з мінамётаў разграмілі склад боепрыпасаў РФ непадалёк Бахмута
- 26.01.2023, 23:54
- 8,346

Відэафакт.
Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны з мінамётаў знішчылі склад боепрыпасаў расейскага войска на Бахмуцкім кірунку.
Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале НГУ.
Паводле словаў вайскоўцаў, цэль выявілі аэравыведнікі, пасля чаго інфармацыю перадалі мінамётчыкам. Вынік – знішчаныя гранатамёты, гранаты і боепрыпасы ворага.
«Брыгада аператыўнага прызначэння выявіла склад боепрыпасаў акупантаў і з дапамогай мінамётнага разліку нанесла агнявую паразу па складзе з боепрыпасамі ворага, які ўтрымліваў гранатамёты, АГС, гранаты і боепрыпасы для стралковага ўзбраення», – расказалі ў НГУ.